Госць музея Васіля
Быкава ў Гародні- Вольга Іпатава
У музеі Васіля Быкава ў
Гародні, што быў створаны амаль адразу пасля яго смерці ў
Гарадзёнскiм гарадскім грамадскім аб'яднанні ветэранаў вайны,
працы і ўзброенных сілаў, адбылася вечарына - сустрэча з
вядомай беларускай пісьменніцай, ганаровым акадэмікам
Міжнароднай акадэміі навук “Еўраазія”, кавалерам ордэна
'Знак пашаны" і медаля Ф.Скарыны, лаўрэатам многіх
літаратурных прэмій, актыўнай грамадскай дзяячкай Вольгай
Іпатавай.
На сустрэчу з нашай
слыннай зямлячкай у музеі сабраліся пабеленыя сівізною
ветэраны аб'яднання начале са сваім старшынём кіраўніком
музея Міколам Мельнікавым, студэнцкая моладзь, старэйшыя
настаўнікі.
Сюды ў невялічкі, але ўтульны пакойчык аб'яднання прыйшлі і
былыя калегі пісьменніцы па раненейшай працы ў Гародні. і.
вядома ж, усюдыісныя журналісты...
У атмасферы цёплай
шчырай размовы з прысутнымі рэй сустрэчы вяла сама шаноўная
госця Вольга Міхайлаўна Іпатава.
Маладыя ўдзельнікі
вечарыны чыталі ёй свае вершы-першыя спробы пяра. Госця
ўважліва іх слухала і давала кожнаму свае парады.
Па-майстэрску, з
прысмакам гумару прачытаў верш незабыўнага нашага земляка
паэта Міхася Васілька "Як я пана перавёз" старэйшы настаўнік
з-пад Скідаля Андрэй Юшкевіч.
А затым пайшлі ўспаміны...
Сябры і знаёмыя пісьменніцы згадвалі некаторыя цікавыя
моманты з сумесных працоўных буд-няў з Вольгай Іпатавай ў
я.е гарадзенскі перыяд...
Напрыканцы сустрэчы
старшыня Рады аб'яднання і кіраўнік музе'я Мікола Мельнікаў
распавёў пра ветэранскія справы і клопаты, іх высілкі,
скіраваныя на далейшую шматграннуто працу музея па
ўвекавечанні памяці вялікага і славутага беларуса Васіля
Бы-кава.
А шаноўная госця музея
Вольга Міхайлаўна Іпатава перадала ў дарунак музею Васіля
Быкава новыя цікавыя фотаздымкі, зробленыя на яго малой
радзіме ў вёсцы Бычкі, а таксама шмат кніг са сваёй
асабістай бібліятэкі і з некаторых новых выданняў В. Быкава
і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Усё гэта так ці інакш
знойдзе сваё, вартае мейсца сярод экспанатаў музея і будзе
адлюстравана на стэндах і старонках яго экспазіцыі
<<<
Галоўная старонка
|