Фотаздымкі

Біліятэка музея Васіля Быкава у Гародні папаўняецца

Яшчэ ў 1994 годзе, адразу пасля стварэння Гадзенскага гарадскога аб’яднання ветераннаў вайны, працы і ўзброеных сіл па прапанове ўдзельнікаў Вялікай Айчыйнай вайны тут пачала стварацца ветэранская бібліятэка “Спадчына”. Цяпер гэтая бібліятэка – неад’емна частка музея Васіля Быкава ў Гародні, што месціцца разам з ёю ў адным офісе аб’яднання, пачала інтэнсіўна папаўняць свой фонд пераважна літаратурай, прысвечанай жыццю і творчасці В. Быкава. Яна пасля стварання музея па сутнасці ператварылася ў бібліятэку музея вялікага беларускага народнага пісьменніка.

Цяпер у яе фондзе асноўнае месца займаюць творы самога В.Быкава. Сярод іх ёсць кніжкі выдадзеныя не толькі на беларускай мове, але і на рускай польскай, літоўскай, францускай, англійскай, болгарскай і іншых мовах, якія красамоўна адлюстроваюць павагу да яго ў свеце.

І ўсё ж асноўнае багацце бібліятэкі гэта творы В.Быкава, выдадзеныя на роднай беларускай мове. Для чытачоў, хто больш падрабязна хоча пазнаёміцца з гэтым скарбам, можна ўзгадаць перш гэта “Выбраныя творы” В. Быкава у 2-х тамах, затым “Збор твораў” ягоных у 4-тамах, потым В. Быкаў – “Збор твораў” у 6-ці тамах і нарэшце пачалі паступаць па ходу друкаваныя першыя тамы “Поўнага збору” яго твораў у 14-ці тамах.

У бібліятэцы ёсць амаль усе творы Васіля Быкава, якія друкаваліся раней у часопісах “Полымя”, “Малодосць”, “Нёман”, “Новый мір” і затым былі выдадзены асобнымі кніжкамі тэма аповесці: “Жураліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпіская балада”, “Дажыць да світання”, “Мертвым не баліць”, “Яго батальен”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, “Абелікс”, “Круг – лянскі мост”, “Сцяна”, “Балота”, “Ваўчыная яма”, “Карьер” і іншыя.

Многія з гэтых кніжак набываліся і паступалі ў бібліятэку ўжо з першых гадоў яе заснавання, яшчэ пры жыцці Васіля Быкава.

Значна актывізавалася гэтая праца, калі быў створаны яго музей, які, дзякаваць Богу, не пакідаюць без увагі сучастныя беларускія пісьменікі і дзеячы культуры.

Напрыклад, Уладзімер Арлоў перадаў бібліятэцы музея апроч сваіх вершаў дзве цудоўныя гістарычныя кнігі “Адкуль наш род” і “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі”.

Музей асабіста наведала Вольга Татава і перадала ў яго бібліятэчны фонд свае гістарычныя раманы “Залатая жрыца Атвінаў”, “Вяшчун Гедзіміна” і “Альгердава дзіда”, зборнік вершаў “Задарожжа”, а таксама са сваёй уласнай бібліятэкі творы Уладзіміра Караткевіча.

Ёсць у музеі Васіля Быкава і кнігі з аўтографамі таксама яго наведвальніка геніяльнага беларескага народнага паэта Рыгора Барадуліна. Сярод іх паджычная перапіска з сваім сябрам і земляком В.Быкавам “Калі рукаюцца дужы”, вылучаны на прысваенне Нобелеўскай прэміі зборнік паэзіі “Ксты” і інш.

Дзве унікальныя кнігі пра нашага слыннага ўсясветна вядомага земляка і вучонага, сябра Быкава па Германіі Барыса Кіта “Касма с беларуса” іх аўтар Лідзія Савік.

Напаліцы – выставе кніг, перададзеных музею беларускімі пісьменікамі, пад назвам “З любоўю да Васіля Быкава” таксама творы народнага паэта Ніла Гілевіча, Генадья Бураўкіна, Анатоля Вярцінскага, Сяргея Законнікава, Валянціна Тараскі, Юркі Голуба, Дануты Бічэль, Дывыда Сілянцівіча і многіх іншых аўтараў.

Як ужо згадвалася раней, дзве вялікія пасылкі кніг даслаў вышэдайскаму аб’яднанню Беларскі інстытут навукі і мастацтва з Нью-ёрку, які ўзначальвае вучоны ды грамадскі дзеяч Вітаўт Кіпель.

Пэўны ўклад у справку папаўнення бібліятэкі музея В.Быкава зрабіла радыё свабода. Ад іх атрыманы кнігі “Доўгая дарога дадому”, першае і другое выданні “Васіль Быкаў на Свабодзе”.

І ўсё ж галоўная крыніца росту музея, пакаўнення яго бібліятэкі – гэта наша Беларусь, родная зямля Быкава і ў прыватнасці тая ж наша Гродзеншчына дзе не толькі пісьменікі, алё і многія навукоўцы, дзеячы культуры, журналісты перадаюць музею яго родныя кнігі, фотаздымкі. Так. Старэшая журналістка Ганьга Лебедзева, якая немат гадоў працавала разам з Васілём Уладзіміравічам перадавала музею некалькі яго кніг ранейшых выданняў, дакументальную кніжку Алеся Адамовіча пра В. Быкава, часопісы з яго творамі.

Але, бадай, самую значную дапамогу нам літаральна ва ўсім паранейшаму аказвае яго жонка Ірына Міхайлаўна Быкава. Гэта яна перадала музею апроч многіх унікальных сувсніраў шмат кніг з аўтографамі самому Васілію Быкаву ад многіх і розных пісьменнікаў... З іх можна назваце тут хаця б такія як Радзіма Гарэцкага “Шляхам адраджэння”, Васіля Быкава “Дзень за днём”, Андрэя Дзяменцьева “Азарт”, Эдуарда Скобелева “Зямныя дарогі”, кніжку з аўтографам маці Юрыя Гагарына “слова пра сына” і інш.

Напрыканцы, калі коратка падсумаваць зробленае, то можна сказаць, што бібліятэка аб’яднання са сваёй першапачатковай назвай “Спадчына”, стала цяпер значнай памагатай музею Васіля Быкава ў тым, каб яго сапраўды багатую літаратурную спадчыну спаўна аддаваць і дарыць людзям.
 

 

<<< Галоўная старонка

   
  Кантакт
Мікола Мельнікаў, старшыня Гродзенскага гарадскога грамадскага аб'еднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, удельнік ВАВ, дацэнт, кіраўнік музея В. Быкава.

Гродна, 230029, вул. Горкага, д.62, кв.35.

Тэл. 48-42-12

   
Обратная связь
   
  Артыкулы
Гісторыя Музея
Госць музея Васіля Быкава ў Гародні -Вольга Іпатава
Біліятэка музея Васіля Быкава у Гародні папаўняецца
Музей Васіля Быкава ў Гародні жыве...
У музеі Васіля Быкава - новыя экспанаты


© 2006 Старонка створана пры падтрымцы www.levonevsky.org

Hosted by uCoz